Сіноптыкі: У чацвер удзень у Беларусі чакаецца 27-32 цяпла

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе ўсходнім, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.

Нагадаем, сіноптыкі ўскладаюць вялікія надзеі на атмасферны фронт, які насоўваецца з заходняй Еўропы і ўплыў якога беларусы адчуюць у пятніцу, 8 жніўня. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі магчымы град.

У выхадныя дні захаваецца цёплае надвор'е. Мінімальная тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра дасягне 24-30 цяпла, а на поўдні краіны і 32 градусаў. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі