Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі зноў можа пайсці град
Магчыма навальніца, але будзе цёпла.
У Мінску 14 красавіка прайшоў град. Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова, такое надвор’е больш характэрнае для траўня.
У чацвер сіноптыкі зноў чакаюць навальніцы і, магчыма, град.
Святлана Рыбакова: “15 красавіка зноў будзе моцны вецер, ападкі ў выглядзе дажджу. А найбольш складаныя ўмовы — ў чацвер. Моцны парывісты вецер, навальніцы, месцамі магчымы і град, але будзе цёпла”.
Нагадаем, 13 красавіка ў Беларусі падчас стыхіі пацярпелі 148 населеных пунктаў — у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Парывы ветру дасягалі 24 метраў за секунду.
Фота: ria.ru