Сіноптыкі: у нядзелю будуць невялікія ападкі і да +7
У бліжэйшыя суткі, 2 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туманы і галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень чакаецца ад 1 да 7 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.