Сіноптыкі: У нядзелю ў асобных раёнах пройдуць дажджы, будзе туман
28 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Вецер чакаецца заходні ўмеркаваны, па поўначы — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, на тарфяніках Палесся прагназуюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.