Сіноптыкі: У панядзелак дажджы чакаюцца пераважна на ўсходзе краіны
У бліжэйшыя суткі, 14 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.
Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеркаванага, у часе навальніцаў парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.