Сіноптыкі: У панядзелак будзе вельмі горача, месцамі пройдуць навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 4 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Уначы ў паўднёва-заходніх раёнах, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні слабы да ўмеркаванага, у часе навальніцаў парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 да 20 градусаў вышэй за нуль, удзень у мнгіх раёнах краіны будзе 30-34 градусы, месцамі па паўднёвым захадзе 35-36 градусаў са знакам плюс.
На большай частцы тэрыторыі краіны 4 жніўня захаваецца высокая пажарная небяспека. У многіх раёнах Брэстчыны чакаецца надзвычайная пажарная небяспека, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.