Сіноптыкі: У панядзелак магчымыя моцныя даджы і навальніцы
20 кастрычніка ў Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, уначы па Віцебскай вобласці месцамі пройдуць моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах краіны магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі да моцнага. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса па ўсходзе да 10 градусаў цяпла па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.