Сіноптыкі: У панядзелак надвор’е не зменіцца — дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 23 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер заходні — уначы слабы, удзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 14-20 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.