Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў цяпла, на захадзе — да 9 градусаў.
Месцамі прагназуюцца замаразкі — ад 0 да 3 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 12-18 градусаў са знакам "плюс". Будзе пераважна без ападкаў, толькі на захадзе нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду.
Нагадаем, у суботу прагназуецца прыблізна такое ж надвор'е (за выключэннем замаразкаў). У нядзелю, панядзелак у начныя гадзіны прагназуецца 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 13-18, на поўдні — да 20 цяпла. Сіноптыкі кажуць, што значнага пацяплення чакаць ужо не варта.
Фота — БЕЛТА