Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі працягнецца пахаладанне
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўночным, 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса вышэй за нуль на поўначы да 10 цяпла на поўдні. Удзень паветра прагрэецца да 3-9 градусаў са знакам плюс, у Брэсцкай вобласці — да 14 цяпла.
У суботу і нядзелю ў Беларусі чакаецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор'е. 18 кастрычніка ўначы будзе ад 0 да мінус 4, месцамі паветра прагрэецца да 1-5 цяпла, удзень тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 10. Пераважна без ападкаў.
У нядзелю, 19 кастрычніка, ападкі прагназуюцца толькі на поўначы нашай краіны. Уначы захаваюцца замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 5-7 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны чакаецца 3-10 цяпла, на Брэстчыне — да 14 градусаў са знакам плюс.
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі будзе няўстойлівае надвор'е, чакаецца кароткачасовае павышэнне тэмпературы паветра, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net