Сіноптыкі: У суботу па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, навальніцы, град
У асобных раёнах — моцныя залевы. Град магчымы ў дзённыя гадзіны.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, удзень магчымае шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль (на ўсходзе — да 20), у дзённыя — ад 19 цяпла на захадзе Беларусі да 31 градуса месцамі на ўсходзе, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net