Сіноптыкі: У суботу ўдзень па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі
Уначы мокры снег і дождж прагназуюцца толькі на Брэстчыне.
Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду.
У начныя гадзіны 22 лютага тэмпература паветра складзе ад 2 градусаў ніжэй за нуль да 3 цяпла, у дзённыя — 1-6 градусаў вышэй за нуль, на поўдні краіны — да 9 цяпла.
Фота — БЕЛТА