Сіноптыкі: У суботу ўдзень у Беларусі чакаецца 14-20 цяпла
У начныя гадзіны будзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, на ўсходзе — ад 1 да 5 градусаў са знакам "плюс".
У асобных раёнах Гомельскай, Магілёўскай і ва ўсходніх раёнах Віцебскай абласцей на глебе месцамі прагназуюцца слабыя замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў.
Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду. 20 верасня ападкаў у нашай краіне не будзе, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, у панядзелак у Беларусі пачнецца часовае пахаладанне, якое працягнецца некалькі дзён, будуць ісці дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. У другой палове наступнага тыдня зноў пацяплее.
На здымку: У Гомелі другі раз за год зацвіў бэз. Фота — БЕЛТА