Сіноптыкі: У выхадныя ў Беларусі будзе да 30 цяпла

У суботу і нядзелю ў начныя гадзіны чакаецца 12-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 23-29, на поўдні краіны — да 30 цяпла. Калі ўначы 19 ліпеня пераважна без ападкаў, дык удзень у асобных раёнах пройдуць кароткія летнія дажджы, навальніцы. У нядзелю, 20 ліпеня, навальніцы прагназуюцца на ўсходзе Беларусі.

Дажджы, навальніцы чакаюць беларусаў і ў панядзелак, месцамі магчымы град. Камфортнае летняе надвор'е захаваецца ў нашай краіне і на наступным тыдні, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі