Сіноптыкі: Заўтра ў Беларусі чакаецца да 15 градусаў цяпла
Ападкаў у чацвер не прагназуецца.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходнім, 6-11 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў вышэй за нуль, удзень — 9-15 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, у бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі пачне псавацца надвор'е: пахаладае, чакаецца мокры снег і дождж.
У Беларусь прыляцелі першыя буслы
Фота — bymedia.net