Сірыйка адмовілася падаваць у Польшчы заяву на прытулак і вярнулася ў Беларусь
28-гадовая сірыйка, якая 11 студзеня нелегальна перайшла мяжу з Беларусі, адмовілася падаваць заяву на прытулак у Польшчы. Яна сказала, што хоча вярнуцца ў Беларусь. Пра гэты выпадак паведамляе прэс-служба памежнага ведамства Польшчы.
Паведамляецца, што з жанчынай размаўлялі валанцёры і офіс амбудсмена. Яна прайшла медагляд, які паказаў, што з яе здароўем усё ў парадку.
Жанчына заявіла, што не збіралася заставацца ў Польшчы, а планавала дабрацца да Германіі. У прысутнасці адваката сірыйка запатрабавала выдаць ёй пастанову пра выдаленне з тэрыторыі Польшчы і дазвол вярнуцца ў Беларусь. 12 студзеня ёй выдалі такое рашэнне і суправадзілі да мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.