Сістэма электронных плацяжоў PayPal афіцыйна прыходзіць у Беларусі
PayPal абвясціла пра планы па запуску сваіх паслуг на 10 новых рынках, у тым ліку ў Беларусі.
Як адзначае БелаПАН, ужо бліжэйшымі днямі жыхары Беларусі змогуць адкрыць рахункі ў PayPal і ажыццяўляць плацяжы на мільёнах сайтаў у інтэрнэце па ўсім свеце без уводу звестак банкаўскіх карт. У цяперашні час сістэма PayPal даступная ў 203 краінах.