СК: памерлы ў мінскім ГЦ "Галерэя" — грамадзянін Ірака

СК: памерлы ў мінскім ГЦ "Галерэя" — грамадзянін Ірака

Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў, што памерлы ў мінскім ГЦ "Галерэя" — грамадзянін Ірака. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе БЕЛТА.

Пра трагічнае здарэнне стала вядома ўдзень 31 кастрычніка. Сведкі распавялі, што мужчына сядзеў за сталом кавярні хуткага харчавання. З ім былі яго землякі-мігранты. Раптам яму стала кепска і ён ўпаў. На месца выклікалі "хуткую", медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць жыццё іракцу не змаглі.

СК паведамляе, што памерламу было 35 гадоў. У Беларусь ён прыехаў 20 кастрычніка. Па факце яго смерці праводзіцца праверка.

Мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі у Беларусі становіцца ўсё больш. Яны заўважныя на вуліцах Мінска. "Турысты" адпачываюць у сталіцы перад спробамі нелегальна перабрацца ў краіны ЕС. Сюжэты пра гэта паказваюць тэлеканалы ўсіх краін Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі