СК прызнаў пацярпелымі па справе аб ужыванні спецсродкаў на мяжы 65 чалавек
Супрацоўнік СК Беларусі аглядае месца здарэння на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
Следчы камітэт Беларусі прызнаў < em>"пацярпелымі па крымінальнай справе аб злачынстве супраць бяспекі чалавецтва" 65 чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню СК Дзмітрыя Гару.
Паводле яго слоў, сярод пацярпелых "двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, адзін грамадзянін Расійскай Федэрацыі, астатнія — грамадзяне Ірака", у тым ліку 14 непаўналетніх.
16 лістапада ў адказ на спробу мігрантаў прарвацца праз мяжу польскія сілавікі ўжылі газ і вадамёты. Мігранты ў той дзень ламалі загароды на мяжы і кідаліся камянямі і іншымі прадметамі. У Варшаве лічаць, што беспарадкі на мяжы былі арганізаваныя пры ўдзеле беларускага боку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.