СК: у Мінску распачаты 10 крымінальных спраў за пашкоджанне машын ДАІ

СК: у Мінску распачаты 10 крымінальных спраў за пашкоджанне машын ДАІ

У Мінску распачаты 10 крымінальных спраў за пашкоджанне машын ДАІ. Артыкул — хуліганства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па сталіцы. З дапамогай запісаў відэарэгістратараў цяпер ідзе высвятленне асоб правапарушальнікаў.

Гэтыя здарэнні адбыліся 9-12 жніўня падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. СК прыводзіць падрабязнасці, як адбываліся пашкоджанні аўтамабіляў. Сцвярджаецца, што іх былі нагамі і рукамі пратэстоўцы, у адным выпадку быў скрадзены нумарны знак. У іншым выпадку аўтамабілі ДАІ закідалі каменнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі