СК: затрымалі мітынгоўцаў, якія ўзламалі камп'ютарную сістэму Мінгарвыканкама

СК: затрымалі мітынгоўцаў, якія ўзламалі камп'ютарную сістэму Мінгарвыканкама

У Мінску затрымалі двух мужчын, якія ўзламалі камп'ютарную сістэму Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Як заяўляе следства, 34-гадовы мінчук узламаў камп'ютарную сетку Мінгарвыканкама ўначы 3 лістапада. Сам мужчына ў гэты час знаходзіўся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага. Міліцыянты затрымалі яго на месцы здарэння. У яго мабільніку знайшліся сведчанні, што мужчына атыўна ўдзельнічаў у мітынгах. 

Неўзабаве затрымалі і яго знаёмага, які таксама меў дачыненне да хакерскага ўзлому і да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Дома ў 31-гадовага мінчука адбышся ператрус. Паведамляецца, што міліцыя знайшла там агнястрэльную зброю, боепрыпасы, бронекамізэлькі, каскі, мячы, радыёстанцыі ды ўлёткі з заклікамі да страйку.

Затрыманых прызналі падазраванымі ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым групай асоб паводле папярэдняй змовы (ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342).

Чаму на хакераў не пачалі крымінальную справу за захоўванне агнястрэльнай зброі, прэс-служба СК не ўдакладняе.

Дарэчы, 13 верасня міліцыя паведамляла, быццам пад Магілёвам затрымала "баявую групу" "Партызаны Магілёва". Як паказала расследаванне Еўрарадыё, хутчэй за ўсё гаворка ішла пра страйбалістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі