Славенец з біпаляркай і 16-гадовы вінгер. Гульцы Еўра-2024, аб якіх варта ведаць

Гульцы, за якімі варта сачыць

Гульцы, за якімі варта сачыць / @rubanau_collage

У датчаніна Крысціяна Эрыксэна на Еўра-2020 проста падчас матча спынілася сэрца. Праз тры гады, на Еўра-2024, футбаліст забіў гол у першай жа гульні і прынёс сваёй камандзе перамогу.

Еўрарадыё склала свой топ гульцоў (не звязаны са спартыўнымі паказчыкамі), на якіх варта звярнуць увагу на гэтым чэмпіянаце Еўропы, нават калі вы не цікавіцеся футболам. Гэтыя хлопцы заслугоўваюць таго, каб пазаўзець за каго-небудзь з іх.

Ёсіп Ілічыч. Славенія

Словенец с биполяркой и 16-летний вингер. Игроки Евро-2024, о ком стоить знать
Ёсіп Ілічыч / sportbox

Пачнём з ветэрана славенскай зборнай Ёсіпа Ілічыча. 36-гадовы футбаліст з моцнай італьянскай "Аталанты" ў 2022 годзе з'ехаў дагульваць кар'еру на радзіму.

Цяпер нечакана для ўсіх Ёсіпа выклікалі на чэмпіянат Еўропы. Здавалася б, што ў гэтым такога? Ёсць цікавы і адначасова сумны нюанс.

У Ілічыча вельмі далікатная псіхіка. У розныя гады яго накрывалі моцныя прыступы дэпрэсіі, якія перашкаджалі таленавітаму футбалісту праявіць свой патэнцыял. А некалькі гадоў таму яму дыягнаставалі біпалярнае афектыўнае расстройства асобы.

У раннім дзяцінстве ён страціў бацьку. Яго родны Прыедар у 1990-я зрабіўся арэнай вайны паміж баснійцамі і сербамі. Вялікім ударам для Ілічыча зрабілася і раптоўная смерць у 2018 годзе футбаліста Давідэ Асторы, з якім яны разам гулялі за "Фіярэнціну".

Крыху пазней Ілічыч апынуўся ў шпіталі праз бактэрыяльную інфекцыю лімфавузлоў. Там ён увесь час думаў пра здарэнне з Асторы і баяўся не прачнуцца. У СМІ таксама хадзілі чуткі пра тое, што Ёсіпу здраджвала жонка, але сам футбаліст гэта не каментаваў.

Здаецца, цяпер у жыцці шматпакутнага Ілічыча нарэшце наступіла светлая паласа. Ён правёў удалы сезон у славенскім чэмпіянаце і быў выкліканы ў зборную. У першым матчы Еўра-2024 на полі ён не з'явіўся. Але наперадзе як мінімум дзве сустрэчы, у якіх гулец зможа сябе праявіць.

Ламін Ямаль. Іспанія

Словенец с биполяркой и 16-летний вингер. Игроки Евро-2024, о ком стоить знать
Ламін Ямаль / bel.football

Крайні нападнік зборнай Іспаніі Ламін Ямаль заявіў пра сябе ў мінулым сезоне. У свае 16 гадоў ён з'яўляецца гульцом стартавага складу "Барселоны", рэгулярна забівае галы і аддае выніковыя перадачы.

Ямаль самы малады гулец, які калі-небудзь выступаў за зборную Іспаніі, самы малады гулец, які забіваў за зборную Іспаніі і самы малады гулец, які аддаў галявую перадачу за зборную Іспаніі. У намінацыі "Найлепшы малады гулец сезона ў свеце" іспанец заняў трэцяе месца, зрабіўшыся самым маладым гульцом, якія калі-небудзь траплялі ў спіс.

На гэтым Еўра Іспанія правяла ўсяго адзін матч, а Ямаль ужо паспеў усталяваць некалькі рэкордаў. У матчы супраць Харватыі Ламін ва ўзросце 16 гадоў і 338 дзён зрабіўся самым маладым гульцом, які калі-небудзь выходзіў у стартавым складзе на чэмпіянатах Еўропы. У гэтым жа матчы ён аддаў выніковую перадачу, зрабіўся самым маладым асістэнтам у гісторыі турніру.

17 гадоў Ямалю споўніцца 13 ліпеня, за дзень да заканчэння Еўра-2024. Хто ведае можа, яму наканавана зрабіцца самым маладым чэмпіёнам Еўропы па футболе?

Пепе. Партугалія

Словенец с биполяркой и 16-летний вингер. Игроки Евро-2024, о ком стоить знать
Пепе / sport24.ru

Для легендарнага партугальскага абаронцы гэты Еўра будзе пятым у кар'еры. Узімку яму стукнула 41 сталы ўзрост для (амаль) любога футбаліста. Але Пепе ўсё хоць бы што.

У мінулым чэмпіянаце Партугаліі за свой "Порта" абаронца правёў 22 матчы і дайшоў да 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Ён гулец асноўнага складу.

Калі 18 чэрвеня Пепе выйдзе на поле ў матчы супраць Чэхіі (што цалкам імаверна), то зробіцца самым узроставым гульцом, які калі-небудзь гуляў на Еўра.

Крысціян Эрыксэн. Данія

Словенец с биполяркой и 16-летний вингер. Игроки Евро-2024, о ком стоить знать
Крысціян Эрыксэн / sport.24tv.ua

Некалькі гадоў таму Эрыксэн лічыўся адным з найлепшых паўабаронцаў у Еўропе, быў лідарам англійскага "Тотэнхэма" і цягнуў за сабой зборную Даніі. Пакуль не здарылася... што здарылася. Роўна тры гады таму на мінулым Еўра ў матчы супраць зборнай Фінляндыі Эрыксэн раптам упаў на газон і страціў прытомнасць. Аказалася, у яго здарылася часовае прыпыненне сэрца.

У шпіталі стан футбаліста стабілізаваўся. Крыху пазней яму ўсталявалі кардыёстымулятар.

Сваю кар'еру ён змог аднавіць толькі праз паўгода пасля інцыдэнту. Цяпер Крысціян гуляе за "Манчэстар Юнайтэд", але выйсці на свой ранейшы ўзровень яму ўсё яшчэ не ўдаецца.

Філіп Младэнавіч. Сербія

Словенец с биполяркой и 16-летний вингер. Игроки Евро-2024, о ком стоить знать
Філіп Младэнавіч / transfermarkt.world

І пры канцы ўспомнім пра сербскага абаронцу Філіпа Младэнавіча, які 10 гадоў таму выступаў у чэмпіянаце Беларусі за барысаўскі "БАТЭ". Беларускую частку кар'еры футбаліста цалкам можна назваць удалай: з нашай краіны за два сезоны серб павёз аж пяць трафеяў, у тым ліку два чэмпіёнствы.

Нашы заўзятары добра запомнілі футбаліста, перш за ўсё дзякуючы двум галам італьянскай "Роме" на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў у 2015 годзе. Тады "БАТЭ" абыграў зорнага суперніка з лікам 3:2.

Пасля чэмпіянату Беларусі Младэнавіч перабраўся ў нямецкі "Кёльн". Пазней пяць гадоў гуляў у польскім чэмпіянаце.

На цяперашнім чэмпіянаце Еўропы Младэнавіч з'яўляецца адзіным футбалістам, які пагуляў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі