"Славянскі базар": Запрашаць пераможцаў Еўрабачання няма неабходнасці

9 ліпеня ў Віцебску стартуе 24-ы па ліку міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар". У ім возьмуць удзел артысты з 39 краін. Праўда, шведа Мэдса Зельмерлёва, пераможцу Еўрабачання-2015, публіка не ўбачыць. У мінулым годзе дырэкцыя фестывалю адмовілася ад запрашэння Канчыты Вурст. Сёлета патрэба ў зорцы Еўрабачання адпала сама сабой, патлумачыў на прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка:

"Калі раней пры фармаванні праграмы мы намагаліся атрымаць больш папулярных выканаўцаў з Еўропы, то сёлета мы маем як мінімум 2-3 канцэртныя праграмы, дзе вельмі шмат гэтых выканаўцаў. А калі пачынаеш лічыць, мы вяртаемся да рэнтабельнасці, напэўна, як чалавек, які зацікаўлены атрымаць калі не прыбытак, дык у нейкай ступені акупіць фестываль. Я лічу, што запрасіць выканаўцу, які каштуе дастаткова дорага (нават не ўдакладняйце лічбы), няма неабходнасці. У нас дастаткова шырока прадстаўленыя еўрапейскія выканаўцы без пераможцаў Еўрабачання".

Сярод еўрапейскіх артыстаў, якія выступяць на сёлетнім фэсце ў Віцебску, — брытанцы Eruption і Chris JONES, IMANY з Францыі, NABIHA з Даніі, шведы OLA і іншыя.

Фота: gorodvitebsk.by і Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі