Следам за "Барысаўдрэвам" пад раздачу трапіў "Фандок"

Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка дырэктараа Дэпартамента фінансавых расследаванняў Віктара Франскевіча. На "Фандоку" прайшло выязное паседжанне міжведамаснай працоўнай групы па праверцы выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.



У 1994 годзе прадпрыемства за кошт замежных крэдытаў набыло лінію сартавання круглага лесу коштам больш за 1,5 млн долараў. У сувязі з памяншэннем аб'ёмаў перапрацоўкі круглых лесаматэрыялаў лінія доўгі час не ўводзілася ў эксплуатацыю. У 2007 годзе "Фандок" дадаткова паставіў электронную і электрычную сістэмы кіравання за 365 тысяч еўра. У 2010 годзе лінія ўведзеная ў эксплуатацыю, аднак дагэтуль так і не пачала працаваць.



Лінія сартавання круглага лесу прастойвае праз незапатрабаванасць. Яна мае шэраг недахопаў і недапрацовак і ўсталяваная ў значным аддаленні ад асноўнай вытворчасці.



Таксама Дзяржкантроль выявіў шматлікія факты безгаспадарлівасці. Тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі вытворчасці правалены, хаця пераносіліся 6 разоў. З-за гэтага кошт праектных работ вырас больш як на 30%. З-за частых паломак кацельнага абсталявання новай міні-ЦЭЦ прадпрыемства нясе значныя выдаткі па яго рамонце, не мае магчымасці выкарыстоўваць турбагенератар для выпрацоўкі электраэнергіі.



Фота — bobruisk.ru і БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі