Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за вулічныя акцыі 14 ліпеня

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за вулічныя акцыі 14 ліпеня

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за вулічныя акцыі, якія адбыліся ў Мінску ўвечары 14 ліпеня. 

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта, справа пачатая паводле факту арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі Мінска, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). 

Да справы далучылі відэаздымкі з інтэрнэту. 

"Асобы, датычныя да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя. Іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Увечары 14 ліпеня ў Мінску прайшоў шэраг стыхійных акцыяў. Іх удзельнікі выказвалі нязгоду з нерэгістрацыяй Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты. Міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў акцый і журналістаў. У некалькіх выпадках гэта прывяло да сутычак паміж удзельнікамі акцыяў і міліцыянтамі. 

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, у розных гарадах краіны было затрымана больш за 250 чалавек, у тым ліку кіроўцы і раварысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі