Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Пухавіцкага райвыканкама

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Пухавіцкага райвыканкама

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргея Ленкаўца (ён працаваў на гэтай пасадзе амаль тры гады). Расследуецца крымінальная справа аб злачынствах карупцыйнай скіраванасці. Па ёй праходзяць не толькі кіраўнік раёна, але і "іншыя асобы". Усе яны знаходзяцца пад вартай. Прэс-служба СК адзначае, што справу распачалі па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых. Крымінальную справу расследуе Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата СК.

Неафіцыйная інфармацыя пра справу Ленкаўца з'явілася ўвечары 24 кастрычніка. Паведамлялася, што ў панядзелак затрымалі некалькі чалавек — чыноўнікаў і бізнесменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі