Следчы камітэт распавёў, як наўмысна абанкруціўся “Дэльта банк”

Следчы камітэт распавёў, як наўмысна абанкруціўся “Дэльта банк”

Прэс служба Следчага камітэта распавяла, што кіраўніцтва “Дэльта банка” цягам некалькіх гадоў выводзіла капітал у афшоры.  

Падчас папярэдняга расследавання было ўсталявана, што банкруцтва банка адбылося з-за незаконнага вываду грашовых сродкаў і капіталу пасля заключэння шэрагу незаконных і нявыгадных дамоваў крэдытавання кампаніяй, зарэгістраванай у цэнтральнаамерыканскай краіне Беліз. Фірма была падкантрольнай аднаму з чальцоў савета дырэктароў.

Падазраванымі па справе прызнаныя былы старшыня праўлення, яго намеснік і два чальцы савета дырэктараў.

Гэтыя топ-менеджэры ў 2012-2014 гадах, выкарыстоўваючы пэўныя фінансавыя механізмы, праз банкі Аўстрыі, Ліхтэнштэйна і Латвіі, арганізавалі заключэнне пагадненняў па выдачы крэдытаў кампаніі на суму больш за 12 мільёнаў долараў. Акрамя таго, следствам ўстаноўлены факт набыцця каштоўных папер на суму звыш 16 мільёнаў долараў на нявыгадных для банка умовах.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ст.239 (утойванне эканамічнай неплацежаздольнасці), ч.2 ст.240 (наўмысная эканамічная безгрунтоўнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Нагадаем, крымінальная справа аб наўмысным банкруцтве і ўтойванні эканамічнай неплацежаздольнасці банка была ўзбуджаная у траўні 2015 года. Расследаванне працягваецца.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі