Следчы камітэт затрымаў галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны

Следчы камітэт затрымаў галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу на галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны Аляксандра Дзядзько. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ведамства Сяргея Кабаковіча.

Яго падазраюць у атрыманні хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. "У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні", — паведаміў Кабаковіч.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Дзядзько затрымалі 15 траўня — нібыта ў рамках рэзананснай "справы медыкаў". Паказанні на лекара даў, магчыма, адзін з пастаўшчыкоў медыцынскага абсталявання, які фігуруе ў справах іншых медыкаў.

Аляксандр Дзядзько працуе ў медыцыне 36 гадоў. Увесну 2008 года ён разам з калегамі выканаў першую аперацыю па перасадцы печані. Дзядзько — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі