Слонімцы возьмуць у райвыканкаме дазвол катацца з горкі

Як паведамляла Еўрарадыё, праваахоўнікі палічылі, што хлопцы зладзілі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.



У каментары "Комсомольской правде" адзін з удзельнікаў катання Кірыл распавёў, што яны каталіся паўтары гадзіны. Потым да іх падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у пастарунак. Там на хлопцаў склалі пратаколы за спробу арганізаваць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і адпусцілі.



У Слонімскім РАУС кажуць, што цяпер праводзіцца праверка таго, што здарылася і таго, ці ёсць у дзеяннях маладых людзей адміністрацыйнае правапарушэнне. Хутчэй за ўсё, міліцыянтаў устурбавала тое, што слонімцы размясцілі ў сацеткахзапрашэнне на масавае катанне з горкі.



Дарэчы, удзельнікі катанняў спадзяюцца на добры вынік і хочуць бліжэйшым часам арганізаваць сярод слонімцаў яшчэ адно такое ж катанне з горкі. Праўда, на гэты раз яны папярэдне пакінуць заяўку ў мясцовым райвыканкаме.



Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі