Слонімская птушкафабрыка забруджвае прыроду (фота)
Прадпрыемства вывозіць яечную шкарлупіну, гной, пёры ды іншыя адкіды вытворчасці не на спецыяльны палігон, а на поле сельскагаспадарчага кааператыва
Слонімскі грамадскі актывіст Віктар Марчык даслаў у Міністэрства сельскай гаспадаркі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пісьмовы зварот. Ён просіць разабрацца ў законнасці дзеянняў “Слонімскай птушкафабрыкі”.
Поле, якое забруджвае фабрыка, размешчана ў жылой зоне, усяго ў 100 метрах ад вёскі Парэчча Слонімскага раёна. Недалёка ад звалкі адкідаў знаходзіцца таксама і рака Шчара. Імаверна, падчас дажджоў адкіды са сметніка трапляюць у раку.
Таксама актывіста турбуе, што адкіды могуць трапіць у калодзежы. Акрамя таго, мясцовым жыхарам кожны дзень даводзіцца дыхаць смуродам са сметніка.
На думку Віктара Марчыка, усё гэта з'яўляецца прамой пагрозай здароўю мясцовых жыхароў.