"Слуцк" выйграў у "Віцебска", "Гарадзея" і "Белшына" згулялі ўнічыю

"Слуцк" выйграў у "Віцебска", "Гарадзея" і "Белшына" згулялі ўнічыю

У нядзелю, 16 кастрычніка, завяршыўся 25-ы тур футбольнага першынства Беларусі ў вышэйшай лізе. "Слуцк" атрымаў на сваім полі валявую перамогу над "Віцебскам" — 2:1, "Гарадзея" згуляла ўнічыю 1:1 з аўтсайдэрам бабруйскай "Белшынай".

Іншыя матчы адбыліся ў пятніцу і суботу, нагадаем іх вынікі: "Нафтан" — "Крумкачы" — 1:0, "Граніт" — БАТЭ — 0:1 (барысаўчане датэрмінова сталі чэмпіёнамі Беларусі), "Славія" — "Іслач" — 2:1, "Дынама" (Мінск) — "Дынама" (Брэст) — 2:1, "Шахцёр" — "Мінск" — 0:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нёман" — 1:0.

У БАТЭ 63 ачкі, "Шахцёр" мае 46, мінскае "Дынама" — 45, па 40 ачкоў у "Тарпеда-БелАЗ" і "Мінска". Да заканчэння першынства яшчэ застаюцца 5 тураў. Бліжэйшы адбудзецца 21-23 кастрычніка. Каляндар гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі