Слуцкае выданне "Інфа-Кур'ер" закрыла свой тэлеграм-канал
Алег Рубчэня і Сяргей Станкевіч / kurjer.info
Слуцкае выданне "Інфа-Кур'ер" у сваім тэлеграм-канале паведаміла, што больш не будзе яго абнаўляць.
"Больш на канале і ў чаце абнаўленняў не будзе. Думаем, нейкія шматслоўныя тлумачэнні прычын будуць недарэчнымі", — пішуць слуцкія журналісты.
Рэдакцыя адзначае, што магчымасць каментаваць у чаце яны адключылі яшчэ раней.
У сваім звароце да чытачоў журналісты выдання пішуць: "Просім: калі ласка, не збівайцеся са шляху гуманізму, спагады, павагі, імкнення да міру і рэальнага інфармавання, а не прапаганды і маніпуляцый. Таму прытрымлівайцеся той дарогі, па якой ідзём мы".
Пры гэтым газета працягне выходзіць.
Як распавядала Еўрарадыё, 15 сакавіка ў рэдакцыі "Інфа-кур'ера" адбыўся ператрус. Рэдактара газеты Сяргея Станкевіча і яго намесніка Алега Рубчэню арыштавалі на 15 сутак — нібыта за "непадпарадкаванне".
Газету адмаўляліся браць у кіёскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.