Смаленскі губернатар прапануе аддаць беларусам частку тэрыторыі

Пра гатоўнасць перадаць расійскую зямлю Беларусі піша смаленская газэта "Рабочий путь". У артыкуле "Зямлю — беларусам", у прыватнасці, гаворыцца, што губернатар Аляксей Арлоўскі выступіў з прапановай перадаць беларускаму боку землі ў Краснінскім, Вяліжскім, Манастыршчынскім, Хіславіцкім, Ершыцкім, Шумяцкім і Руднянскім раёнах. Гэтыя расійскія рэгіёны мяжуюць з Магілёўшчынай і Віцебшчынай.



У якой форме мае адбыцца "перадача", не ўдакладняецца. Адзіная ўмова смаленскага губернатара — сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, утвораныя ў гэтых раёнах, павінны быць расійскія. І прыбыткі павінны ісці ў бюджэт Смаленскай вобласці, адзначае Радыё "Свабода".



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі