Смелая фотасесія плыўчыхі Аляксандры Герасімені
Беларуская федэрацыя плавання і газета "Прессбол" распачалі фотапраект "Новая хваля".
У ім будуць прадстаўленыя фотасесіі таленавітых беларускіх спартсменак. Лепшыя здымкі патрапяць у каляндар на 2014 год.
27-гадовая Аляксандра Герасіменя — адна з самых вядомых спартсменак Беларусі. З Алімпійскіх гульняў у Лондане яна прывезла два "срэбры", заваяваных на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем. Менавіта з Герасіменяй была зробленая першая фотасесія, якая адбылася паміж другой трэніроўкай і ранішнім ад'ездам у аэрапорт на чарговы збор, піша "Прессбол".
Фота — pressball.by