Хто прайшоў у фінал конкурсу на самую смешную хатнюю жывёлу — іх трэба бачыць
"The big boss" / Kenichi Morinaga / Comedy Pets
Журы адабрала фіналістаў жартоўнага конкурсу Comedy Pet Photo Award. Гэта конкурс на самую смешную фатаграфію хатняга гадаванца. Перамагае здымак, які спалучае добрае тэхнічнае выкананне, забаўны сюжэт і подпіс.
"Многія людзі пытаюць нас, навошта мы праводзім конкурс і чаго мы спрабуем дасягнуць. Гэта сур'ёзнае пытанне. Мы добра падумалі (з гарбатай) і прыйшлі да наступнага. З дапамогай Comedy Pets мы хочам пашырыць веданне пра праблемы абароны жывёл і падкрэсліць неверагодны і каштоўны ўклад, які хатнія жывёлы ўносяць у наша жыццё", — кажуць арганізатары конкурсу.
А паглядзець на ўсіх фіналістаў можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.