Смерць архітэктара ЕС і перадсмяротная запіска пражскага стралка — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пад Новы год не хочацца расказваць пра сумнае, але ў свеце па-ранейшаму неспакойна. У перадсмяротнай запісцы Давід Козак, які расстраляў студэнтаў у Празе, прызнаўся ў іншых сваіх злачынствах. Ізраіль прыгразіў рашучымі дзеяннямі супраць Хезбалы, калі свет не ўмяшаецца. Памёр архітэктар сучаснага Еўрасаюза Жак Дэлор. Кроплю мёду ў гарнец смуроду дадалі калумбійцы, усталяваўшы помнік сваёй зямлячцы — спявачцы Шакіры.
Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё “Іх норавы”.
Пражскі стралок Давід Козак пакінуў перадсмяротную запіску
24-гадовы Давід Козак, які тыдзень таму расстраляў у Карлавым універсітэце Прагі 14 чалавек, пакінуў перадсмяротную запіску. У ёй забойца прызнаецца, што перад гэтым забіў мужчыну і яго двухмесячную дачку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.