СМІ: Начальнік крымінальнага вышуку Чачэрска затрыманы і змешчаны ў СІЗА

СМІ: Начальнік крымінальнага вышуку Чачэрска затрыманы і змешчаны ў СІЗА

Начальніка крымінальнага вышуку Чачэрска Дзмітрыя Яўстраценку затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар, піша сайт gomel.today. Па звестках СМІ, міліцыянта падазраюць у тым, што ён нібыта прыкрываў дзейнасць махляроў. 

Напрыканцы сакавіка ў Чачэрску ў разлікова-касавым цэнтры былі затрыманыя дзве жанчыны. Яны спрабавалі махлярскім чынам завалодаць грашыма пажылога мужчыны — 15 000 рублёў. Падчас допыту выявілася, што такімі справамі жанчыны займаліся і раней. Прыкрываў жа іх, па словах затрыманых, начальнік крымінальнага вышуку раёна.

Дарэчы, Яўстраценка быў прызначаны на сваю пасаду менш як паўгода таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі