СМІ: Начальнік полацкага ІЧУ знойдзены мёртвым на працоўным месцы

Ізалятар часовага ўтрымання / Фота носіць ілюстрацыйны характар
Ізалятар часовага ўтрымання / Фота носіць ілюстрацыйны характар

Начальніка полацкага ізалятара часовага ўтрымання знайшлі мёртвым на працоўным месцы. Гэта здарылася 21 траўня, паведамляе "Наша Ніва".

Паводле папярэдняй інфармацыі, Кірыл М. скончыў жыццё самагубствам. Інфармацыю пра гэта выданню пацвердзіла дзяжурная служба Полацкага РАУС.

Пра загінулага вядома, што ён прабыў на пасадзе вельмі нядоўга. А да пераводу на працу ў Полацкі РАУС служыў ва ўнутраных войсках.

Пазней прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ўдакладніла, што міліцыянта знайшлі не на працоўным месцы. І дадала, што прычыны смерці высвятляюцца.

Кірыл М. з Полацку. У яго засталіся двое сыноў. Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам загінулага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі