СМІ: Начальнік столінскай міліцыі ў нецвярозым стане ехаў на Land Rover жонкі
Начальнік столінскай міліцыі ў нецвярозым стане ехаў на Land Rover сваёй жонкі. Як паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы, 42-гадовага падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Філіпчыка затрымалі ў вёсцы Галева Пінскага раёна. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ДАІ і галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Праваахоўнік знаходзіўся ў чарговым адпачынку, быў у цывільнай вопратцы. Колькі праміле паказала медычнае асведчанне, пакуль невядома. Афіцыйнай інфармацыі ў гэтай справе няма.
Філіпчык ачольвае Столінскі РАУС з восені 2015 года, а да таго часу працаваў на Піншчыне, на сваёй малой радзіме.
Фота: media-polesye.by