СМІ: У Беларусі могуць забраць золата Алімпіяды-2008

СМІ: У Беларусі могуць забраць золата Алімпіяды-2008

Міжнародны алімпійскі камітэт і Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA днямі апублікуюць вынікі пераправеркі допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008 і ў Лондане-2012. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве спорту. Пробы дзвюх беларусак, прызёрак Пекінскіх гульняў у лёгкай атлетыцы могуць прызнаць станоўчымі. Гэта ўладальніца “срэбра” Наталля Міхневіч (штурханне ядра) і залатая медалістка Аксана Мянькова (кіданне молату).

Трапіліся на допінгу і яшчэ некалькі беларусаў з Пекіну-2008 і Лондану-2012, але медалёў яны не заваёўвалі. Гэтыя спартоўцы таксама прапусцяць сёлетнія Гульні ў Рыа.

Нядаўна МАК паведамляў, што паўторная праверка допінг-пробаў паказала наяўнасць допінгу ў 30 спартоўцаў з 8 краінаў на Алімпійскіх гульнях у Пекіне і ў 15 спартоўцаў з 9 краінаў на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Сярод фігурантаў спісу 14 расіян з абедзвюх Алімпіяд. Напрыканцы траўня НАК Расіі пацвердзіў станоўчыя вынікі праверкі пробаў васьмі сваіх атлетаў з Лондану-2012.

На Алімпійскіх Гульнях 2008 года ў Пекіне 28 беларускіх спартоўцаў афіцыйна атрымалі 19 розных медалёў. Калі допінг-пробы дадуць станоўчы вынік, застанецца 17 медалёў (гэта паўтор найлепшага выніку ў Сіднеі-2000).

                                                                                                                 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі