СМІ: У Гомелі вуліцы прыбіраюць пацыенты псіхіятрычнай лякарні
У Гомелі працягваецца добраўпарадкаванне вуліц напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі.
Як піша gomel.today, працоўных рук для прыборкі вуліц не хапае, таму на прыборку тэрыторыі выгналі пацыентаў псіхіятрычнай лякарні. Многія з іх працуюць у бальнічных піжамах.
У абласным цэнтры яшчэ не старую плітку мяняюць на новую, фарбуюць фасады дамоў і нават ліхтары, але толькі на шляху картэжу.