"Смяяцца, плакаць і спяваць": беларускія рэаліі на радзіме і чужыне — эфір

Зміцер Бартосік / Еўрарадыё

Зміцер Бартосік / Еўрарадыё

Напярэдадні Дня Волі, а дакладней, 19 сакавіка, у прыхільнікаў творчасці барда, журналіста, пісьменніка Змітра Бартосіка ёсць добрая нагода, каб сабрацца разам — аўтарскі вечар "Смяяцца, плакаць і спяваць". Каб не толькі паслухаць песні “зоркі пратэснага шансону”, але і абмеркаваць новую кнігу Змітра, трылер з шакавальнай назвай  “Забіць упалмінзага”.

Ці застаюцца сілы і час ва ўмовах “эмігранцкага выжывання” на творчасць і ці ёсць попыт на беларускае за мяжой? Што новага паспеў апошнім часам напісаць Бартосік як музыкант і як пісьменнік? Ці магчыма захоўваць сваю беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, пісьменнік, бард Зміцер Бартосік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі