Снегапад пакінуў без электрычнасці паўтысячы паселішчаў на Магілёўшчыне

Снегапад пакінуў жыхароў Магілёўшчыны без электрычнасці / t.me/belenergo
Снегапад пакінуў жыхароў Магілёўшчыны без электрычнасці / t.me/belenergo

Моцны снегапад 27 лістапада пакінуў без электрычнасці 476 населеных пунктаў у Магілёўскай вобласці. Праца па аднаўленні электразабесяпчэння працягваецца і ў панядзелак, паведамляе "Белэнерга".

Прычынай абрыву называюць наліпанне мокрага снегу на правады і галінкі дрэў.

"Аварыйна-аднаўленчыя брыгады працавалі дзень і ноч. У найбольш праблемныя ўчасткі сеткі дастаўляюцца рэзервовыя генератары для падлучэння адказных спажыўцоў на час рамонту", — заяўляюць у "Белэнерга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі