Сноўдэн адказаў на прапанову Ганны Чапман ажаніцца з ёй
Вось што былы супрацоўнік ЦРУ сказаў расійскай шпіёнцы.
“Так, дзетка. Але спачатку скажы: калі я раскрыю матрошку, што ўбачу ўнутры?” — напісаў Эдвард Сноўдэн у сваім Твітары на шлюбную прапанову Ганны Чапман. Ён дадаў, што шкадуе, што ў свой час улады ЗША пагадзіліся выпусціць выкрытую шпіёнку ў Расію, інфармуе сайт charter97.org
“Гэта было крымінальным злачынствам”, — напісаў Сноўдэн.
Ганна Чапман — агент расійскай выведкі, якія дзейнічала на тэрыторыі ЗША пад легендай прадпрымальніка рускага паходжання. Шпіёнскі скандал з яе ўдзелам адбыўся ў 2010 годзе.
Што да Эдварда Сноўдэна, то ён па-ранейшаму знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорту Шарамецьева. Некалькі дзён таму ён папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі, але потым перадумаў.