Сок з мыш'яком і самы стары чалавек на зямлі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
26 жніўня — гэта свята. Па-першае, 112 гадоў споўнілася самаму старому чалавеку на свеце. Брытанец і супердоўгажыхар Джон Альфрэд Тынісвуд бадзёра ўстае з ложка кожную раніцу і сам вядзе свае фінансавыя справы.
Па-другое, парадуемся за супрацоўнікаў аўстралійскіх кампаній. Сёння з'явіўся закон, які, груба кажучы, дазваляе ім паслаць сваіх кіраўнікоў куды падалей, калі тыя турбуюць іх па-за працоўным часам.
Чаму непакояцца кошкі і як у крамы ледзь не трапіў сок з мыш'яком, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
"Не стар, а superstar"
— Я проста стаўлюся да гэтага спакойна, як і да ўсяго астатняга, я наогул паняцця не маю, чаму я пражыў так доўга, — кажа 112-гадовы брытанец Джон Альфрэд Тынісвуд, які адзначыў чарговы дзень нараджэння.
Зараз мужчына жыве ў доме састарэлых у Мёрсісайдзе. Кожную раніцу ён самастойна ўстае з ложка, сочыць за навінамі па радыё і па-ранейшаму кіруе сваімі фінансамі.
Сок з мыш'яком
Гандлёвая сетка Walmart адклікала 9535 скрынак з яблычным сокам, у якім знайшлі мыш'як.
Сок Great Value прадаваўся ў 25 штатах Амерыкі, Пуэрта-Рыка і Калумбіі. Вытворца добраахвотна зняў з продажу таксічныя партыі.
У ЗША лічаць, што заражаны прадукт можа выклікаць часовыя праблемы са здароўем, але сур'ёзныя і незваротныя наступствы малаверагодныя.
Па дадзеных Нацыянальнага інстытута аховы здароўя, у многіх харчовых прадуктах змяшчаецца невялікая колькасць неарганічнага і арганічнага мыш'яку.
Прадукты тэстуюць, паколькі нават невялікія адхіленні могуць выклікаць ваніты, болі ў жываце, дыярэю, аняменне канечнасцяў і спазмы. Неарганічны мыш'як больш небяспечны і можа выклікаць рак.
Каціны неспакой
Амерыканскія навукоўцы з Каліфарнійскага універсітэта правялі даследаванне і даведаліся, чаму ў многіх кошак выклікае трывогу выгляд зачыненых дзвярэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.