Sotheby's не здыме з таргоў карціну Айвазоўскага, якую лічаць крадзенай

Міжнародны аўкцыённы дом Sotheby's адмовіўся здымаць з таргоў карціну Івана Айвазоўскага "Вечар у Каіры".

Раней расійскія ўлады заявілі, што гэтая карціна была скрадзеная. Па звестках МУС, якія перадае РБК, палатно скралі ў 1997 годзе з прыватнай калекцыі ў Маскве. Рускі філіял Інтэрпола звярнуўся да брытанскай паліцыі з просьбай заблакаваць аўкцыён.

Аднак у лісце аўкцыённага дома Sotheby's гаворыцца, што карціна будзе выстаўленая на аўкцыёне 2 чэрвеня 2015 года ў адпаведнасці з дамовай паміж уладальнікам і камітэнтам.

Кошт твора мастацтва ацэньваецца ў 2-3 мільёны долараў.

Фота — ftimes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі