Спартсменаў без чырвона-зялёнага сцяга на форме не дапусцяць да чэмпіянату РБ

Чырвона-зялёны сцяг на форме становіцца абавязковым

Чырвона-зялёны сцяг на форме становіцца абавязковым / bfla.eu

Спартсменаў без дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга на форме не дапусцяць да чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Таксама не дапускаецца закрыццё сцяга нумарам удзельніка. Пра новаўвядзенне паведаміла беларуская федэрацыя, якая ўнесла змены ў рэгламент.

Гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на замежных спартсменаў.

Адкрытае першынство Беларусі ў памяшканнях у канцы тыдня стартуе ў Магілёве. У мясцовым спартыўным комплексе "Алімпіец" і пачнуць правяраць форму лёгкаатлетаў. Прычым і да спаборніцтваў, і падчас правядзення цырымоніі ўзнагароджання (калі чырвона-зялёнага сцяга на форме не будзе, заваяваны медаль не ўручаць).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі