Спецназ знёс намёты і барыкаду на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве (фота)

Пасля непрацяглага зацішша спецназ уначы атакаваў барыкаду, падзяліў лагер на дзве часткі і правёў даволі жорсткую зачыстку. Паводле дадзеных апазіцыі, людзей, якія былі там, збівалі. Усё гэта здымалася на відэакамеры.



Паведамляецца, што міліцыі было значна больш, чым удзельнікаў акцыі пратэсту. Ніхто з іх, дарэчы, моцна не пацярпеў. Людзі адтуль перайшлі на Майдан Незалежнасці. Туды ж прыйшлі пратэстоўцы з Банкаўскай вуліцы, дзе спецназ таксама знёс барыкаду.


Фота Мустафы Наема
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі