Спецпасланніца ЗША: Лукашэнка кожны раз выбірае не Беларусь, а захаванне ўлады

Спецпасланніца ЗША: Лукашэнка кожны раз выбірае не Беларусь, а захаванне ўлады

Спецпасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр у інтэрв'ю Радыё Свабода паразважала пра сітуацыю ў нашай краіне і цяперашні стан беларуска-амерыканскіх дачыненняў. "...Усе 27 гадоў свайго знаходжання ва ўладзе Лукашэнка саступаў і здаваў Расіі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, — кажа яна. — Увесь час ягонай улады мы бачым, што пры выбары паміж суверэнітэтам Беларусі і захаваннем улады ён кожны раз выбірае не Беларусь, а захаванне ўлады".

Спецпасланніца падкрэслівае, што "пытанне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі надзвычай важнае для Злучаных Штатаў". "Вырашаючы палітычны крызіс у Беларусі, мы ўрэшце дапаможам забяспечыць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі на гады, на пакаленні наперад", — адзначае Фішэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі