Спікер фінскага парламента размаўляў з Ціханоўскай па-беларуску
Святлана Ціханоўская і Юсі Хала-Аха
11 студзеня Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам і прадстаўніком у Латвіі і ў Эстоніі Віталём Малчанавым сустрэліся са спікерам фінскага парламента Юсі Хала-Аха. Абмяркоўвалася стварэнне групы "За дэмакратычную Беларусь" у фінскім парламенце і яе далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі груп сяброў Беларусі, магчымасць правядзення слуханняў па Беларусі і падтрымкі дэмакратычнай Беларусі на міжнародных мерапрыемствах.
Як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, Юсі Хала-Аха гаворыць па-беларуску і частка сустрэчы прайшла менавіта на беларускай мове.
У чацвер у Хельсінкі Святлана Ціханоўская таксама правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам Анці Петэры Орпам, міністаркай замежных спраў Элінай Валтанен. Ціханоўская заклікала прэм’ера знайсці варыянты спрашчэння працэдураў легалізацыі для беларусаў, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку. Гаворка ішла і пра арганізацыю праграм рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў.
I was honored today to open the Finnish-Belarusian #HelsinkiDialogue, an important platform to discuss the democratic future of #Belarus. The history of shows us that transformation is possible – that a proudly independent nation can emerge from the shadows of a larger power. pic.twitter.com/j7adTYay2n
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) January 11, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.